Фото - постер к спектаклю Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла на AFISHA.TUT.BY

Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла

Детям
Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
Спектакль-казка
«Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла»
1–9 лістапада 2019 г.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў партнёрстве з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым распачынаюць тэатральна-музычны праект «Неверагодныя прыгоды літары “Ў”» са спектаклямі «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла», «Як літара “Ў” уратавала Каляды» і «Як літара “Ў” Вясну гукала», якія будуць праходзіць падчас школьных канікул.

Сюжэты спектакляў, героі якіх жыхары Чароўнага Бору Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры, складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні, сярод якіх: “Чароўны бор”, “Хіп-хап Бусліка”, «Марана супраць літары “Ў”», “Ляцім мы вясну вызваляць”, “Ярыла-сонца” і інш.

На восеньскіх канікулах, з 1 па 9 лістапада 2019 г., літара “Ў” завітае ў Музей гісторыі беларускай літаратуры.
Запрашаем на спектакль
«Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла».

Папярэдні запіс абавязковы!

Расклад спектакляў:

1, 4 і 8 лістапада – 10.00, 11.30
2 і 9 лістапада – 11.00, 13.00, 15.00
5 лістапада – 10.00, 11.30
6 лістапада – 10.00, 11.30

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(вул. М. Багдановіча, 13)

Кошт: 10,00 руб.

Тэл. для папярэдняга запісу: (17) 334 56 21
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла"

Самые популярные события

  • Скидка 10% на весь счет именинникам в Мята Цирк Мята Цирк
Все заведения