Фото - постер к спектаклю Як літара Ў вясну гукала на AFISHA.TUT.BY

Як літара Ў вясну гукала

0+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным Тэатры Эстрады адбудуцца прэм'ерныя паказы дзіцячага спектакля "Як літара Ў вясну гукала".

Гэты праект з'яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі "Як літара Ў уратавала Каляды" і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары "Ў" і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.

Лібрэтта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.

Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы "Як літара Ў уратавала Каляды", але будуць і новыя заёмствы і ўражанні.

А таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад - Гуканне Вясны.

Прыходзьце гукаць Вясну разам з літарай "Ў"!

Усім дзеткам салодкі пачастунак, а дарослым музычны падарунак!

Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы - зніжка 10%.

Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.

Квіткі ад 9р. да 17р.

Даведкі па тэл. 44 5517706, 29 8517706
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Як літара Ў вясну гукала"

Похожие cпектакли

показать все
  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения