Фото - постер к спектаклю Як літара Ў уратавала Каляды на AFISHA.TUT.BY

Як літара Ў уратавала Каляды

0+

Расписание

30 декабря, воскресенье
  • 18:00
“Як літара Ў уратавала Каляды” - 30 снежня прыгоды Літары Ў і яе сяброў зноў працягваюцца!!!

30 снежня а 18-00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай – “Як літара Ў уратавала Каляды”.

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй??

“Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў” – расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.

Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).

Да сустрэчы 30 снежня а 18-00 ў Маладзёжным Тэатры Эстрады.

Квіткі: 9.50 - 17.00
Інфалінія:
44 5517706
29 8517706

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Купить билеты

Ваш отзыв на спектакль "Як літара Ў уратавала Каляды"

Самые популярные спектакли

0063385