Фото - постер к спектаклю Толстого нет на AFISHA.TUT.BY

Толстого нет

Автор постановки: Дзяніс Хусніяраў

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
  • 1
Трагікамедыя “Талстога няма” створана на падставе арыгінальных дакументаў – успамінаў сучаснікаў Льва Талстога, лістоў і дзённікаў родных і блізкіх пісьменніка, але не выключае мастацкай выдумкі. Падзеі на сцэне не прэтэндуюць на абсалютную ісціну, але і не з’яўляюцца няпраўдай.

Ясная паляна, 1910 год. Адносіны з жонкай у Льва Мікалаевіча моцна напружаныя. Соф’я Андрэеўна, якая пражыла ў шлюбе 48 гадоў, заўсёды была добрай жонкай: нарадзіла 13 дзяцей, была ласкавай і клапатлівай маці, займалася перапіскай і падрыхтоўкай рукапісаў Талстога да друку, самастойна вяла гаспадарку і шыла мужу кашулі. Аднак у адзін дзень усё пайшло не так...

Што сталася прычынай раздраю між сужэнцамі: наватарскія ідэі Талстога ці яго нежаданне прызнаць заслугі жонкі? Кім была Соф’я Андрэеўна: анёлам ці дэманам, музай і падтрымкай генія ці ягоным цяжарам і праклёнам? Што прымусіла цяжка хворага Льва Мікалаевіча збегчы з сям’і: невыносная атмасфера і штодзённыя істэрыкі супругі ці ўласнае эга? Адказ на ўсе гэтыя пытанні дадуць некалькі дзён з жыцця сям’і Талстых, якія будуць сыграныя на сцэне тэатра “Прытулак камедыянта”. 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Толстого нет"

Похожие cпектакли

показать все

Самые популярные события

0064015