
Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
О событии
УВАГА! УВАГА! УВАГА!Перанос спектакляў! Змены ў праграме!
Па тэхнічных прычынах мы былі вымушаныя змяніць праграму фестывалю!
"БАЛАДЫНА" (Тэатр "На балконе", БДУ, Мінск) пройдзе 5 СНЕЖНЯ - 18.00. Культурны хаб Ok16 (Кастрычніцкая, 16)
Усе забраніраваныя месцы захоўваюцца!
Прыносім прабачэнні і чакаем вас на фестывалі!
(Юл.Славацкі, рэж. Андрэй Саўчанка)
Тэатр «На балконе»
(Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
г. Мінск)
“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў нанацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні. Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў. Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру... Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі..
Уваход вольны праз папярэднюю рэгістрацыю.
Інфо і рэгістрацыя: 8 (017) 2095469
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Ваш отзыв на спектакль "Тэатральны куфар: Баладына"