Фото - постер к спектаклю Тату, ти мене любив? на AFISHA.TUT.BY

Тату, ти мене любив?

Автор постановки: Дзмітрый Багаслаўскі

Режиссер: Стас Жыркоў

В ролях: Раман Ясіноўскі, Аляксандр Ярома, Антон Салавей, Інна Мірашнічэнка, Ірына Ткачэнка, Крысціна Фядорак

Продолжительность: 110 минут

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
А вы ведаеце, як чысціць калодзеж?
Трэба ўзяць лесвіцу, вядро і металічную шчотку, а потым трэба вычарпаць усю ваду ...
Хаця, што гэта ўсё ведаць - вада ж ёсць ў кране ...
Чаму ж тады Аляксандр кожную ноч бачыць нябожчыка бацьку і гэты калодзеж у двары?
Чаму бацька заўсёды кажа толькі пра калодзеж і ніколі пра тое, ці любіў ён сына?
Але хіба гэта цяпер важна, хто каго любіў?
Тым больш, што сёстры Аляксандра хочуць прадаць бацькоўскі дом.
І не будзе ўжо ні родных сцен, дзе памятаеш сябе дзіцёнкам, ні калодзежа, які зноў трэба чысціць...
Блізкія сыходзяць і застаецца пустата ... Была сям'я - а дзе яны сягоння?
І хто гэты Альберт, які чамусьці вырашыў, што можа дапамагчы?
Але трэба неяк жыць далей – трэба ж камусьці чысціць калодзеж.
Магчыма, гэтай ноччу Аляксандр нарэшце перастане крычаць у сне: "Тата, ты мяне любіў?".
Спектакль рэжысёра Стаса Жыркова і кіеўскага тэатра "Золоті ворота", напэўна, расчуліць, і, магчыма, аблегчыць боль страты блізкіх. Сямейныя вузы, нібы канаты страхоўкі, утрымліваюць нас на гэтым свеце ... а, можа, і там, адкуль яшчэ ніхто не вяртаўся.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Тату, ти мене любив?"

Похожие cпектакли

показать все
0062148