Фото - постер к спектаклю Прафесія любові. Юбілейны вечар Аляксандра Гарцуева на AFISHA.TUT.BY

Прафесія любові. Юбілейны вечар Аляксандра Гарцуева

18+

Продолжительность: 90 минут

Расписание

15 сентября, воскресенье
  • 19:00
  • Горящее событие
Специальная цена на LIDBEER!

Подробнее о событии

Юбілейны творчы вечар Аляксандра Гарцуева
ПРАФЕСІЯ ЛЮБОВІ
18+

«Калі доўга-доўга ідзеш па дарозе, узнікае іншым разам нясцерпнае жаданне прыпыніцца і агледзецца, змераць вокам, колькі пройдзена, колькі яшчэ наперадзе. Гэтак жа захацелася і мне – асэнсаваць, што зроблена за апошнія гады. І нагода адпаведная трапілася – уласнае 60-годдзе. Не, я не падвожу вынікі, дасць Бог, для вынікаў трошкі ранавата. Ва ўсялякім разе, мне так падаецца. Але мне вельмі важна асэнсаваць пройдзены шлях у тэатры, зразумець патрэбнасць ці непатрэбнасць для маіх сучаснікаў маіх думак, перажыванняў, поглядаў на сучаснасць. Ці патрэбна гэта каму-небудзь? Ці ёсць хоць які-небудзь сэнс у тым, што я раблю, і чым хачу падзяліцца з землякамі? Пасля рэжысёра тэатра амаль нічога не застаецца – ні скульптур, ні архітэктурных помнікаў, ні палотнаў, ні фільмаў. Але ёсць маленькае спадзяванне, што ў каго-небудзь застанецца эмацыйны ўспамін, эстэтычны флёр, а можа нават і пераасэнсаваныя погляды на жыццё.
Таму 15 верасня на сцэне РТБД буду азірацца назад і глядзець з надзеяй у будучыню».
А. Гарцуеў.


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Купить билеты

Ваш отзыв на спектакль "Прафесія любові. Юбілейны вечар Аляксандра Гарцуева"

Самые популярные события

0065988