
О событии
Аўтары дакументальнай п'есы Раман Падаляка, Міхась ЗуйМастачка-пастаноўшчыца Таццяна Дзівакова
Кампазітар Андрэй Папкоў
Дзяцінства -- дзівосны і загадкавы свет. Першае ўспрыманне навакольнага свету маленькім чалавекам стварае нябачную воку матрыцу, у якой мы існуем усё далейшае жыццё. Кожны дзень дзяцінства быў асаблівым. Кожная дробязь пераўтваралася ў нешта вельмі важнае, сакральнае.
Мы прызвычаіліся дзяліцца прыватнымі гісторыямі з сябрамі, з блізкімі людзьмі. Каманда спектакля “Першы”, вырашыла сабраць такія гісторыі і распавесці іх са сцэны -- пра першае каханне, першае сяброўства, першае расчараванне, першую здраду... Спектакль раскажа сваім гледачам гісторыі менавіта хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі мы калісьці былі.
Купалаўскі тэатр упершыню звяртаецца да жанру “вербацім”. Прыняць удзел у стварэнні літаратурнай асновы для спектакля мелі магчымасць усе жадаючыя.
Фото и видео
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Ваш отзыв на спектакль "Першы "