Фото - постер к спектаклю Майго юнацтва крылы на AFISHA.TUT.BY
Драма

Майго юнацтва крылы

Расписание Билеты
26 сентября, cегодня
19 октября, четверг
Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
Спектакль на беларускай мове.
ад 14 гадоў


Мастак-пастаноўшчык – Віктар Цімафееў
Музычнае афармленне – Павел Захаранка
Балетмайстар – Дзіна Юрчанка
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
 
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму «Хамуціус» (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.

У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Майго юнацтва крылы"

Похожие cпектакли

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения