(на сцене Дома литератора)
Ф. Бернет
Сумная камедыя з аптымістычным фіналам на 3 дзеі
Мастак-пастаноўшчык – Зміцер Мохаў
Кампазітар – Уладзімір Кандрусевіч
Балетмайстар – Марына Дударава
Рэжысёр пластыкі – Вячаслаў Іназемцаў
Мастак па асвятленні – Даніла Цыпкін
Брытанскі джэнтльмен граф Дарынкур не любіць паказваць слёзы і эмоцыі людзям. Аднак перад кожным чалавекам рана ці позна паўстае старасць. Быць гэтай старасці адзінокай, самотнай, альбо захаваць сваю сям’ю, бачыць працяг свайго роду? Асабліва калі захаванне роду – пытанне гонару.
Пасля таго, як сын графа Дарынкура насуперак волі бацькі з’ехаў у Амерыку, у высакароднай сям’і надарыўся разлад. А праз колькі часу сын загінуў… Разам з паведамленнем пра гібель сына граф Дарынкур даведаўся пра тое, што ў яго ёсць унук. Але які ён, гэты маленькі амерыканскі хлопчык?
…А хіба мог даць веры стары граф, што менавіта гэты хлопчык назаўсёды зменіць ягоныя ўяўленні пра людзей? Што прымусіць пільна ўгледзецца ва ўласнае жыццё? А яно не такое ўжо ўзорнае, беспамылковае…
Аповесць, паводле якой створаны наш спектакль, англа-амерыканская пісьменніца Фрэнсіс Бернет напісала ў 1896 годзе і яе герой маленькі лорд Фаўнтлярой адразу ж зрабіўся сусветнай славутасцю. Англія, дзе Фрэнсіс нарадзілася, і Злучаныя Штаты, дзе яна пазней жыла, сёння нароўні ганарацца пісьменніцай і яе творчай спадчынай.
Толькі ў Тэатры юнага гледача ёсць практыка прыцягнення да ўдзелу ў спектаклі маленькіх актораў з ліку дзіцячай аўдыторыі. У гэтай імпрэзе, якая доўгія гады карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледача, у ролі маленькага лорда Фаўнтляроя змянілася ўжо больш за шэсць актораў... Калі-небудзь, трэба спадзявацца, надыдзе час дзясятага. Бо разам з выканаўцамі галоўных роляў, вырастаюць і пакаленні юных гледачоў, становячыся бацькамі, наведваюць імпрэзу ўжо са сваімі дзецьмі...
Спектакль идет на белорусском языке
Спектакль для зрителей с 9 лет.