Фото - постер к спектаклю Кошчын дом на AFISHA.TUT.BY

Продолжительность: 80 минут

Премьера состоялась: 13 мая 2016 года

Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

Казка-гульня на дзве дзеі
Самуіл Маршак

Аўтар: Самуіл Маршак
Пераклад: Народны паэт Беларусі Рыгор БАРАДУЛІН
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА
Кампазітар: Леанід ПАЎЛЁНАК
Адмысловыя эфекты: Андрэй Каралевіч
Балетмайстар: Яфім ФАДЗЕЕЎ, Людміла ФАДЗЕЕВА
Кіраўнік пастаноўкі: Уладзімір Савіцкі
Спектакль на беларускай мове.

Вы знаёмыя з нашай Кошкай?
О! Яна – сапраўдная зорка!
Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў!
Якія яна ладзіць танцы, балі, вечарынкі!
А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць!
Хочаце жыць як наша Кошка?
Тады любіце толькі сябе!
Абрастайце рэчамі!
Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч!
Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць!
Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта?
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Кошчын дом"

  • 5 октября 2019 в 20:08

    Прекрасный спектакль. Ходили с детьми 7,5 и 2,5 года. Очень понравилось. Сначала было несколько неожиданно видеть такую интерпретацию, но потом, приняв "правила игры", стало очень интересно. Актеры - просто молодцы! Отдача на все 100!
  • 25 сентября 2018 в 11:44

    Паглядзеў спектакль разам з жонкай і 3-гадовай дачкой. Спадабалася арыгінальная праграмка, цудоўны пераклад Барадуліна, выдатная ігра актораў, цікавыя рэжысёрскія знаходкі. Перад праглядам жонка цікавілася меркаваннем прыяцелек і пачула супярэчлівыя водгукі (камусьці з кабет не спадабалася занадта сэксапільная Каза, некаму – зашмат музыкі ды скокаў). Калі на паказ прыходзіць непадрыхтаваны глядач (які, напрыклад, быў толькі ў цырку), то яго можа збянтэжыць сучасная стылістыка. Нам жа – рэгулярным наведнікам рок-канцэртаў у поўным сямейным складзе – усё было даспадобы.
  • 7 июля 2018 в 17:42

    Пошли с детьми 5 и 7 лет: ушли с половины спектакля, какая то дьявольщина на новый лад, под рэп, жесты рэперов, в розовых плащах и рэперских кепках, переоделись в длинные кожаные плащи, пищали визжали, орали, громкая агрессивная Музыка, дети сидели как пришибленные, вам нравиться? Спрашиваем отвечают : мы не знаем. Пожалели что не ушли с первых минут. Жаль что что Белорусский язык для этого используют. Больше в ТЮЗ ни ногой пока режиссера и продюсера не поменяют. Одно спасло выходной что рядом художественный музей с чудесным персоналом и кафе который всем восстановил душевное равновесие

Самые популярные события

  • Скидка на меню 20% для байкеров! Титан
Все заведения