Фото - постер к спектаклю Камедыя на AFISHA.TUT.BY

Режиссер: Андрэй Андросік

Продолжительность: 135 минут

Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

Сцэнограф – Ігар Падлівальчаў

Мінскі абласны драматычны тэатр ужо традыцыйна адкрывае кожны новы тэатральны сезон вясёлым народным спектаклем «Камедыя». Паказ гэтага спектакля ўжо перайшоў на трэцюю сотню! Драматург Уладзімір Рудаў напісаў п’есу «Камедыя» па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя – Каятана Марашеўскага і Францішка Аляхновіча з відавочным намерам параўнаць менталітэт беларусаў тагачасны і цяперашні, а таленавіты рэжысёр Андрэй Андросік паспрыяў яму ў гэтым да такой ступені, што спектакль «Камедыя» дагэтуль застаецца аншлаговым на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра, пачынаючы з першай пастаноўкі ў 1993 годзе. Ён стаў чымсьці накшталт візітнай карткі абласнога драмтэатра. А неверагодная гісторыя, што распавядаецца ў спектаклі, такая: мужык Дёмка спорыць з самім Чортам, што за 500 рублёў (па царскіх часах – велізарныя грошы!) цэлы дзень праседзіць моўчкі. Аднак, то яго бойкая «палова» Маланка, то арандатар Давід, не даюць яму магчымасці маўчаць і ўвесь час правакуюць на гутарку, падвяргаючы “пары” зрыву. Менавіта сваёй ментальнай непасрэднасцю гэтыя трое і даводзяць Сатану амаль да вар'яцтва і поўнай страты д'ябальскага сэнсу жыцця.

Спектакль ідзе на беларускай мове.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Камедыя"

Самые популярные события

  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0071917