Фото - постер к спектаклю Каханне як мілітарызм на AFISHA.TUT.BY
Премьера

Каханне як мілітарызм

16+

Автор постановки: Мікалай Пінігін

Режиссер: Дзмітрый Цішко

В ролях: Святлана Анікей, Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Генадзь Гарбук, Крысціна Дробыш, Аляксандр Зелянко, Зінаіда Зубкова, Святлана Кажамякіна, Дыяна Камінская, Максім Карасцялёў, Мікалай Кірычэнка, Яўгенія Кульбачная, Георгій Маляўскі, Юльяна Міхневіч, Дзмітрый Тумас, Аляксандр Падабед, Юлія Шпілеўская, Кацярына Яворская.

Расписание Билеты
4 ноября, суббота
23 ноября, четверг
Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы рыхтуецца прэм’ера спектакля “Каханне як мілітарызм” па п’есе Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Дзмітрыя Цішко. 
Спектакль будзе ісці на Камернай сцэне – новай пляцоўцы тэатра, што адкрылася ў гэтым сезоне і была давераная маладым рэжысёрам, студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (курс Мікалая Пінігіна).

У снежні 2015 года там адбылася прэм’ера “Антыгоны” па творы Жана Ануя ў пастаноўцы Мікалая Капульцэвіча. У сакавіку 2016 года на купалаўскіх афішах з’явіліся “Шабаны” па творы Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум. Цяпер Дзмітрый Цішко выбраў для сваёй дыпломнай працы п’есу расійскага драматурга Пятра Гладзіліна, напісаную першапачаткова як сцэнар, а затым адаптаваную для тэатра па просьбе Алега Табакова.

Героі п’есы “Каханне як мілітарызм” – прадстаўнікі трох пакаленняў адной сям’і, якім не жывецца мірна: бабуля ваюе з дзядулем, іх дочкі – з муж’ямі, а ўчучка з хлопцам. Гэта гісторыя пра бясконцае супрацьстаянне ў стасунках самых блізкіх людзей. Перад вачыма галоўнай гераіні Таццяны разгортваецца жорсткая “вайсковая кампанія”, дзе слова маюць самалёты, танкі, падводныя лодкі і караблі. Мовай камедыі спектакль спрабуе адказаць на пытанне: чаму людзі, створаныя для любові, не могуць жыць у згодзе?

– Мяркуючы па назве, спектакль павінен быць пра каханне, але ў гэтай гісторыі ўсе хочуць, каб кахалі толькі так, як кожнаму з герояў уяўляецца, – кажа рэжысёр Дзмітрый Цішко. – Бабуля імкнецца перарабіць “пад сябе” дзядулю, іх дзеці таксама ўвесь час высвятляюць адносіны, ваююць. Таму мне падаецца, што для гэтай п’есы прастора Камернай сцэны падыходзіць як мага лепш – мы быццам знаходзімся у бункеры. Але галоўнае, што мяне тут трывожыць, – дзіцёнак, а затым ужо дзяўчына Таццяна, якая ўсё гэта бачыць і таму пачынае ўспрымаць жыццё па-іншаму.

Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Марына Казлоўская. Сцэнаграфію і касцюмы рыхтуюць маладыя мастакі, студэнты Барыса Герлавана Лідзія Малашэнка і Крысціна Пержукова. Музычным афармленнем займаецца Павел Захаранка. Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Мікалай Пінігін.

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Каханне як мілітарызм"

  • 14 сентября 2017 в 10:12

    В целом спектакль понравился. Особенно впечатлила развязка. Неожиданно.
    Но в ходе спектакля некоторые актёры явно переигрывали и это мешало восприятию. Ещё раз смотреть явно не пойду, но тем, кто думает - идти или не идти, скажу - идти. Пусть вам повезёт с составом!
  • 10 июля 2017 в 12:34

    очень крутая постановка!!!! сильно, эмоционально, выворачивая душу наизнанку. при этом так реалистично, так ОЧЕНЬ о нашей жизни. камерный зал заставляет проживать историю вместе с героями. очень рекомендую.
  • 15 января 2017 в 15:38

    Восхитительный спектакль! Огромное спасибо всем актерам за глубоко эмоциональную и яркую игру! Обязательно придем посмотреть его снова) Но уже с цветами.

Похожие cпектакли

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения