Фото - постер к спектаклю Гэтамы на AFISHA.TUT.BY

Гэтамы

Автор постановки: Андрусь Горват

Режиссер: Стас Жыркоў

В ролях: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі

Продолжительность: 60 минут

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
  • 2
Беларуская прэм’ера спектакля «Гэтамы» адбылася напрыканцы сакавіка на фестывалі «Март кантакт» у Магілёве. Тады ж адбыўся першы паказ «для сваіх» у Мінску, які быў прарадзены ў аншлаг па сутнасці без рэкламы. Цяпер будзе адразу два паказы ў адзін дзень.

Варта падкрэсліць, што «Гэтамы» – гэта ІНШАЕ прачытанне кнігі «Радзіва Прудок». Больш эмацыйнае і дынамічнае – ажно да крыку. І больш акцэнтаванае на тое, што Горват і яго героі – гэта ўсе мы.

Аляксей Стрэльнікаў, тэатральны крытык: «Стас Жыркоў вельмі добра праце найперш з формай. У чытанні тэкста ён ідзе ад рытму гучання дыялогаў, дзесьці нават занадта ўзвінчваючы тэкст, а дзесьці яшчэ – быццам бы адпускаючы гледача на лірычнай ноце. Акторы гоняць наперад-наперад, не даваючы гледачу ані перадыхнуць, ані папляскаць у далоні. І нечакана ў гэтай гонцы, быцца ў хуткай змене кадраў у кіно, пачынае вымалёўвацца нешта неўлоўнае пра Горвата, пра што мы ўсе гаворым-гаворым, але, мне здаецца, пакуль не сфармулявалі да канца».

Дар'я Пятровіч, тэатрал: «Калі вам патрэбны энергетык для хуткага зараду бадзёрасці, «Гэтамы» – тое, што вам дакладна дапаможа. Вас будзе кідаць з крайнасці ў крайнасць. Толькі што смяяліся ўслых, а праз імгненне плачаце. Такія рэзкія пераходы не даюць вам выпасць з дзеі і канцэнтруюць вас на максімуме. Пасля звышхуткасных 57 хвілін хочацца абдымацца і рухаць горы».

незалежны театральны праект «ГЭТАМЫ»

Працягласць: 1 гадзiна без антракту

Квіткі: 15 BYN 

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)

Аўтар: Андрусь Горват (ПА КНІЗЕ «Радзіва Прудок»)

Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі

Прадзюсар: Марына Дашук

Мастак афішы: Ульяна Бень

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Фотографии

Фото к спектаклю Гэтамы на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к спектаклю Гэтамы на AFISHA.TUT.BY - фото 2

Ваш отзыв на спектакль "Гэтамы"

Самые популярные события

  • Скидка 30% на основное меню в обеденное время c 12:00 до 15:00 Вестфалия
Все заведения
0066315