Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

спектакль без слоў

Рэжысёр-харэограф – Сяргей Зямлянскі
Аўтар лібрэта – Андрэй Шчоткін
Сцэнаграфія і касцюмы – Максім Абрэзкаў
Музыка – Павел Акімкін
Мастак па святле – Аляксандр Сіваеў

Гэта пластычны спектакль без слоў прапануе згадаць жыццё і каханне Марка Шагала.
Уратаваны пры нараджэнні з агню віцебскага пажару, гэтае полымя роднага горада ён пранёс праз усё жыццё. Спектакль-біяграфія ў пастаноўцы Сяргея Зямлянскага сочыць за лёсам вялікага мастака праз Віцебск, Пецярбург і сталіцу жывапісу – Парыж. З карцін на сцэну сыходзяць героі і віруюць у няспынным танцы, а ўвесь свет па-за дотыкам закаханых Марка і Бэлы знікае. Гісторыя імчыць наперад, адступае ў непраглядны туман родны Віцебск, знікае стракаты шумны Парыж, толькі мастацтва вечнае, толькі палітра і пэндзлі побач. Пад калыханку скрыпкі Марк і Бэла, вечныя закаханыя, адрываюцца ад зямлі і навечна застываюць у паветры.

Пастаноўка з'яўляецца свабоднай інтэрпрэтацыяй агульнавядомых фактаў з жыцця і творчасці Марка Шагала




Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "En souvenir de Шагал"

Самые популярные события

  • Скидка 20% на проведение Дня рождения в "Ретро-кафе" Титан
  • "Килфиш Бар / Killfish Bar" дарит 15 руб. на день рождения! Титан
Все заведения
0071945