Фото - постер к спектаклю Дарожка мая на AFISHA.TUT.BY

Дарожка мая

Данное событие уже завершено.
Нравится спектакль? Поделись с друзьями!

монаспектакль па матэрыялах беларускага фальклору

Кажуць Старыя Людзі, што жылі на Нашай Зямлі некалі Багі. Дужымі былі, моцнымі. Сябравалі з Сонейкам, Месячыкам, з Зоркамі размаўлялі. Ведалi чароўныя словы ад вятроў і грымот. Ваду, Агонь Пушчы сваімі Дзецьмі лічылі.
Шмат усаго ведалі, лекавалі словам, нават думкамі.
Жылі добра, замоўныя словы, мелодыі гаючай сілы сваім дзецям пераказвалі, каб i Тыя валодалі Ведамі.
Ніхто не памятае, калі i чаму яны пачалі губляць гэты Дар. 3 цягам Часу амаль усе Веды загiнулі ў сівых Стагодзях. Многае змянілась з Тых Часоў. Але, ціxa… Прыслухайцеся уважліва.
Гэта праз Вякі цягнуцца да нас Чароуныя словы i гаючыя гукі ад Прашчураў.
Ёсць Туды дарожі-сцяжыні.
Я ведаю іх. Пойдзем разам…

“Дарожка мая” – гэта шлях чалавека ад нараджэння да пераходу ў іншы Сусвет.

Рыхтавалась гэтая пастаноўка год, а матэрыялы да сцэнарыя збipaлiся амаль дзесяцiгоддзе. У праграме можна будзе пачуць больш за 40 народных песень, фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы далёкія продкі ў рытуалах. Усё ў суправаджэннi народных інструментаў: акарыны, жалейкi, дуды, ліры. Акрамя гэтага будуць гучаць інструменты з іншых краін свету.

 

Спектакль складаецца з 12 рытуальных частак: Анёл-Ахоўнік\Залатыя ключы\Розгары\Вадзiца-царыца\Чары\Вогненная рака\Рай \Божы дар\Пані Ўсяго Свету\3ямля-Maці\Йгрышчайка\Продкі

 

"Сваёй праграмай я хацеў бы звярнуць увагу людзей да cваіх каранёу, да Продкау, бо без ix не было б нас, не было б Будучага. Ведам Прашчураў нашых нізкі паклон".

Іван Кірчук

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Дарожка мая"

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения