Казка-скамарошына “Царэўна-жабка” Валерыя Ткачука паводле рускіх народных казак.
Спектакль на беларускай мове
для гледачоў ад 6 гадоў.
Пераклад на беларускую мову Леаніда Улашчанкі
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я Волкава
Кампазітар – Марына Хмялеўская
Пластычнае вырашэнне – Надзея Лаўрухіна
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – Уладзімір Савіцкі
Колькі жабак скача па свеце? Шмат.
Але ж адна-адзіная, незвычайная мастрыха-чараўніца прыскочыла ў запусценнае царства царэвіча Васі. А Вася ўзяў ды… закахаўся ў жабку. І колькі яго не адгаворвалі, вырашыў з ёю ажаніцца. І, напэўна, ўсё б ціха-мірна скончылася вяселлем, каб не Кашчэй, які таксама чароўную жабку ўпадабаў, і каб не Змей, які ў кожнай справе пільнуе свой інтарэс.
Але толькі ад жабкі залежыць, чым казка скончыцца…
Знаёмы сюжэт народнай казкі нават у сучасным увасабленні поўны гумару, чароўных пераўтварэнняў і мудрасці.