Спектакль складзены па творах паэта-франтавіка, які прайшоў праз усю вайну, лаўрэата дзяржаўнай прэміі - Аляксея Пысіна.
Яго творы пра вайну вельмі высока ацэньваў наш выдатны пісьменнік Васіль Быкаў.
Прэм'ера адбылася у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 2011.
Аўтар і выканаўца, майстар мастацкага чытанння, уладальніца медаля Францыска Скарыны - Зінаіда Феакцістава-Каладзяжная.
Рэжісэр-пастаноўшчык - вядомы дзеяч мастацтваў - Витаўтас Грыгалюнас.
Музычнае афармленне - лаурэат рэспубліканскага і міжнародных конкурсаў - Ганна Валіцкая.
Усіх, хто неабыякава адносіцца да тых падзей, праз якія прйшоў паэт, усіх аматараў літаратуры запрашаем на монаспектакль "Белы Камень"!
Кошт квіткоў - 5р.
Па ўсіх пытаннях (НАБЫЦЦЁ КВІТКОЎ) звяртацца на інфалінію: 8 (044) 707-10-76, 8 (025) 665-26-22.
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Белы камень"