Фото - постер к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY

Режиссер: Андрэй Саўчанка

В ролях: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў, Андрэй Новік, Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская, Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак, Павел Міхаленя

Продолжительность: 130 минут

Премьера состоялась: 5 декабря 2020 года

О событии

Упраўленне па справах культуры
Тэатр "На Балконе" 
«БАЛАДЫНА» (паводле п'есы Юл. Славацкага)

Перліна польскага рамантызму.
«Баладына» была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.
Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў. Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру...
Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.

Пераклад: Лявона Баршчэўскага
Кампазітар: Канстанцін Яськоў
Сцэнаграфія: Юрый Вінаградаў
Касцюмы: Алеся Яфімік
Грым: Марына Марцінчык
Харэаграфія: Яўген Іваноў
Афіша: Вольга Савіч
Святло: Сяргей Голік
Гук: Андрэй Папкоў
Відэа: Мікалай Мамінаў, Раман Раманаў

Фото и видео

Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 1Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 2Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 3Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 4Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 5Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 6Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 7Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 8Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 9Фото к спектаклю Баладына на AFISHA.TUT.BY - фото 10

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

Купить билеты

Комментарии

0072876