Фото - постер к спектаклю Ямелева шчасце на AFISHA.TUT.BY

Ямелева шчасце

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
Лізавета Тарахоўская

Ямелева шчасце

Жартоўнае прадстаўленне на 2 дзеі паводле рускіх народных казак
Пераклад Валянціна Лукшы
Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія Алеся Сідарава
Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай
Музыка Алега Залётнева
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка

Для дзяцей ад 4 гадоў

У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: ”Ямеля”, “Па шчупаковаму казанню”, “Царэўна Несмяяна”, “Танцавальны гармонік”. Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.

Аднойчы звычайнаму сялянскаму хлопцу Ямелі вельмі пашчасціла: шчупак адкрыў яму, узамен за выратаванае жыццё, чароўныя словы, з дапамогай якіх любое жаданне Ямелі ажыццяўлялася. Ці можа такі падарунак лёсу зрабіць шчаслівым чалавека, уладкаваць яго жыццё і жыццё яго блізкіх? А дапамагчы супрацьстаяць сіле ўладароў гэтага свету? Знайсці сяброў і каханую? На ўсе гэтыя пытанні гледачы пашукаюць адказ разам з артыстамі.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Ямелева шчасце"

Самые популярные события

  • Скидка 20% с 17 до 22 на основное меню действует по понедельникам Лилу / Lilou
Все заведения