Фото - постер к спектаклю Мая жонка-падманшчыца на AFISHA.TUT.BY

Мая жонка-падманшчыца

Сохранить
Сохранить событие
Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

Маргарэт Мэё, Морыс Энэкен
МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА
16+
Камедыя на 2-е дзеі

Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася Краснабаева
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка
Уільям Гарысан – добры надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё, і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дома. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…
Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцяў, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.
У спектаклі занятыя: Цімур Жусупаў (Уільям Гарысан), Вікторыя Шамардзіна (Кэці Гарысан), Арцём Блахін (Джымі Скот), Святлана Сухадолава (Мэджы Скот), Раіса Грыбовіч / Вольга Куляшова (міс Пэціктан), Яўген Бераснеў / Юрась Цвірка (Генры), Вадзім Асвяцінскі / Герман Дымарэцкі (Палісмэн), Тамара Краснабаева-Чарняк (Мод), Анжаліка Баркоўская (Зоэ). 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Мая жонка-падманшчыца"

Самые популярные события

Все заведения