Фото - постер к спектаклю Жоуты пясочак на AFISHA.TUT.BY

Жоуты пясочак

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!

 

плач для шасці галасоў у 1-й дзеі (16+)
Паводле апавядання Васіля Быкава
Рэжысёр-пастаноўшчык – Каміля Хусаінава
Мастак-пастаноўшчык – Ганна Палякова

Васіль Быкаў збольшага вядомы нам як аўтар франтавой прозы, але пісаў ён і пра жахі калектывізацыі, раскулачвання, сталінскіх рэпрэсій. Гэтым тэмам прысвечана апавяданне “Жоўты пясочак”, да якога звярнулася маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург). Разам з артыстамі Магілёўскага драматычнага тэатра яна стварыла эскіз спектакля ў рамках Майстэрні маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.art.кантакт”. Праца атрымала працяг у выглядзе паўнавартаснага спектакля на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра.
Дзея адбываецца ў Беларусі ў 30-я гады, у разгар рэпрэсій. Героі – вельмі розныя людзі: партыец-бальшавік з рабочых, селянін, паэт, крымінальнік, былы белагвардзеец, чэкіст. Іх вязуць на машыне ад турмы НКУС у хваёвы лясочак, каб там растраляць. Ці пашчасціць смяротнікам уратавацца, ці будуць яны супраціўляцца сістэме або пакорліва пойдуць на ўбой?
Трагедыя, расказаная Васілём Быкавым, – прыклад з тысяч, мільёнаў падобных крывавых гісторый. Што стала іх прычынай, як выправіць памылкі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы? Нехта запытаецца: навошта варушыць старое? Усё проста: каб “людзьмі звацца”.

Ролі выконваюць:
Тав. Сурвiла – лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус
Тав. Косьцiкаў – Андрэй Корзан
Аўтух – Максім Чарнюк
Гром – Павел Зароўскі
Шастак – Аляксандр Куляшоў
Зайкоўскi – Чэслаў Вількін
Валяр’янаў – Данііл Самкнулаў
Дзяўчаты – Ірына Дунчанка, Настасся Іваненка, Юлія Ладзік

Прэм’ера – 14 верасня 2018 г.
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Жоуты пясочак"

Самые популярные события

  • При заказе 2-х любых кофе по одной цене 3-й кофе - в подарок! Катюша
  • Скидка 10% на меню при заказе от 45 руб. Дионис
  • Скидка 10% на все меню по дисконтной карте Материк
Все заведения