Фото - постер к спектаклю Ведьма и Динозаврик на AFISHA.TUT.BY

Ведьма и Динозаврик

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.
Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

Аляксей Якімовіч
ВЯДЗЬМАРКА і ДЫНАЗАЎРЫК
Музычная казка

Прэм’ера – май 2009 года.

Пастаноўка Юрыя Іваноўскага.
Сцэнаграфія Юліі Карымавай.
Касцюмы Наталлі Макаранка.
Музыка Аляксандра Крыштафовіча.
Кіраўнік пастаноўкі Рыд Таліпаў.

Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі у нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.
Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна без антракту.

У спектаклі занятыя: Уладзіслаў Жураўлёў (Дыназаўрык), Раіса Грыбовіч / Зінаіда Гурбо (Вядзьмарка Барабуля), Генадзь Гайдук (Зюзя-зімавіца), Вадзім Асвяцінскі (Воўк), Яўген Бераснеў (Піліпка), Настасся Веранёва / Ніна Обухава (Сняжана).
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Ведьма и Динозаврик"

Самые популярные события

Все заведения