Фото - постер к спектаклю Іван Кірчук. Монаспектакль "Дарожка мая..."  на AFISHA.TUT.BY

Іван Кірчук. Монаспектакль "Дарожка мая..."

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
14 Красавіка, а 17:00 у Цэнтры Гарадскога Жыцця адбудзецца монаспектакль Івана Кірчука- “Дарожка мая …”.

У аснове спектакля ляжаць песні з сольнага альбома Івана Кірчука «Спадчына загінуўшых вёсак», матэрыялы з архіваў Акадэміі навук і рэспубліканскага радыё, прысвечаныя порам года, асноўным стыхіям, святам і падзеям у жыцці продкаў беларусаў.

Усё гэта склалася амаль у 40 песень з выкарыстаннем больш за 30 народных інструментаў.

Матэрыялы да сцэнара аўтар збіраў 25 гадоў і здолеў скампанаваць сваю працу ў паўтарыгадзіннае выступленне.

— Гэта робіцца для таго, каб абудзіць інтарэс да фальклору, каб мы ўсё ж успомнілі, хто мы ёсць на самой справе. У мяне раз-пораз пытаюцца: «Навошта вы гэтую старызну паказваеце? Сёння — сучасны свет і трэба больш ведаць пра сучасне». Але без гэтых каранёў не можа быць сучаснасці. Сёння не цікавы народная музыка, народныя спевы. У Беларусі існуе ўсяго два этнаграфічныя фестывалі - «Камяніца» і этна-фестываль у Шаблях. Зараз, безумоўна, ёсць мода на фальклор, на выцінанкі, выразанкі, а хочацца каб людзі адчулі глыбіню. Што гэта не штучная, а вельмі-вельмі важная рэч у жыцці чалавека, якая перадаваліся нашым дзядулям і бабулям. Але сёння мы яе не перадаем. Мы страцілі гэтую якасць, як перадаць інфармацыю, - распавядае Іван Кірчук.

У паўзах паміж песнямі будуць гучаць рытуальныя заклінанні продкаў.
Усяго ж монаспектакль складаецца з 12 рытуальных частак.

Монаспектакль адбудзецца 14 Красавіка, а 17:00, па адрасе Кірава, 3 (Цэнтр Гарадскога Жыцця).
Уваход: Вужалка (Прыдбаць можна ў Этнакраме “Цудоўня” на Кірава, 3)
Даведкі па тэлефоне +375336232616

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Іван Кірчук. Монаспектакль "Дарожка мая..." "

Самые популярные события

  • Сертификат на скидку 20% в кафе "Марио" в подарок всем именинникам Mario / Марио
  • Скидка 20% на меню кухни для всех родителей участников мастер-класса Mario / Марио
Все заведения