Фото - постер к спектаклю “Біблія князя Радзівіла” на AFISHA.TUT.BY

“Біблія князя Радзівіла”

Автор постановки: А.Унучак

Продолжительность: 80 минут

Данное событие уже завершено.
  • Нравится спектакль? Поделись с друзьями!
Спектакль “Біблія князя Радзівіла” прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму (1515 1565), аднаму з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.). Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі.
Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады з 1551 па 1553 г. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль падрыхтаваны творчым калектывам пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова. Аўтар сцэнара – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У.Унучак.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "“Біблія князя Радзівіла”"

Самые популярные события

  • При заказе детского праздника - диджей предоставляется бесплатно! Сфера
  • Скидка 10% на все меню с 12.00 до 16.00 по средам в кафе "Прованс" Прованс / Provence
Все заведения