Фото - постер к спектаклю Біблія Князя Радзівіла на AFISHA.TUT.BY

Біблія Князя Радзівіла

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.
Подпишитесь и узнавайте первыми о старте продаж билетов в театр!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

Спектакль “Біблія князя Радзівіла” прысвечаны 500-гадоваму юбілею Мікалая Радзівіла Чорнага (1515 ‑ 1565), ‑ аднаго з самых вядомых гістарычных дзеячаў Беларусі XVI ст. Мікалай Радзівіл Чорны быў адным з галоўных лідараў руху Рэфармацыі, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Ён заснаваў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню ў Брэсце (1553 г.), у 1563 г. ‑ надрукаваў славутую Берасцейскую Біблію. Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры (1557 г.), а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ (1566 г.). Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі нашай краіны. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу гісторыі і культуры Беларусі.

Назва спектакля звязана з тым, Мікалай Радзівіл Чорны з’яўляўся адным з лідараў руху Рэфармацыі, што ахапіў нашу краіну ў XVI ст., прадстаўнікамі якога з’яўляюцца Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і многія іншыя славутыя постаці айчыннай гісторыі. Дзеянне спектакля ахоплівае 2 гады ‑ з 1551 па 1553 г. П’еса прысвечана складанаму выбару ў жыцці маладога канцлера. У выніку, ён цвёрда вырашае ісці па шляху служэння Богу і Айчыне.

Спектакль рыхтуе творчы калектыў пад кіраўніцтвам лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі, актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова. Аўтар сцэнарыя – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.У. Унучак. У спектаклі задзейнічаны: Павел Харланчук-Южакоў, Ганна Харланчук-Южакова, Уладзімір Козічаў, Святлана Елісеева, Віктар Козел, Аляксандр Золатаў, Алег Рукаль.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Біблія Князя Радзівіла"

Самые популярные события

  • Скидка 30% на все блюда с собой! ЧEMODAN
Все заведения