• Архив новостей
  • Архив новостей
    ПН ВТ СР ЧТ ПТ СБ ВС
    28293031123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    2526272829301
Фото TUT.BY
Фото TUT.BY
Зейдель-Вольскі, Леанід Артуравіч

Гітарыст, вакаліст, аранжыроўшчык, паэт, мастак

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Мінску.

У 1984 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча.

У 1982 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Мроя". У 1994 годзе, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўвасабленне "Мроі" ў гурт "NRM" ("Народная Рэспубліка Мроя"), у якой па-ранейшаму выступае як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. Паралельна (1990-1998 гг.) выступаў як выканаўца на клавішных ў гурце "Новае Неба".

У 1997 годзе напісаў музыку і аранжоўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекта "Народны альбом", удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў "Сьвяты вечар 2000" і "Я нарадзіўся тут" (2001 г.).

У 2001 годзе стаў ініцыятарам стварэння гурта "ZET", на працягу 2002-2007 гг. напісаў вялікую частку песень для праграм "Крамбамбуля", "Крамбамбуля 1 ½: Каралі раёну", "Крамбамбуля 0,33 FM", "Крамбамбуля" сьвяточная ".

Працаваў вядучым аўтарскай праграмы "Квадракола" на радыёстанцыях "Беларуская маладзёжная" і "101,2". Аўтар праекту "Саўка ды Грышка" на Радыё Свабода. Выступае ў прэсе як паэт, празаік, журналіст.

Сярод найбольш вядомых песень "Песьні пра каханьне", "Тры чарапахі", "Партызанская", "Паветраны шар", "Легкія-легкія", "Я нарадзіўся тут", "Абсэнт", "Госьці".

Кнігі: паэтычныя зборнікі "Калідор" (1993 г.), "Фотаальбом" (1998 г.).

Крыніца: Кто есть Кто в Республике Беларусь
0067166