Віктар Багушэвіч

Дата рождения: 04 февраля 1954
Место рождения: в. Цэпеняты, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць

Нарадзіўся 4 лютага 1954 г. у в. Цэпеняты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў школу ў 1970 г.

У 1974 г. скончыў тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча, затым – у 1987 г. – Мінскі інстытут культуры. Працяглы час працаваў у Іўеўскім раённым аддзеле культуры, дзе стварыў народны тэатр і быў яго рэжысёрам. У 1990 г. запрошаны на працу ў Слонімскі беларускі драматычны тэатр.

Сыграў у гэтым тэатры наступныя спектаклі:


“Прынцэса і салдат” У. Ягоўдзіка (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Барабур.
“Зайка-зазнайка” С. Міхалкова (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Стары заяц.
“Сабака з залатым зубам” У. Саўліча (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Дзед Язэп.
“Дзень нараджэння ката Леапольда” А. Хайта (пастаноўка А. Селіванава) – Доктар.
“Прымакі” Я. Купалы (пастаноўка М. Варвашэвіча) – Трахім Сініца.
У 1991 г. у гэтым тэатры як рэжысёр паставіў спектакль паводле драматургіі Л. Родзевіча “Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець”.

З 1994 г. працаваў у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна).

Там ен іграў у наступных спектаклях:


“Кадрыля ў тэатральнай прасторы” А. Касцецкага (пастаноўка М. Мацкевіча) – Япішкін.
“Дыяген” У. Канстанцінава і Б. Рацара (пастаноўка У. Забэлы) – Антыох.
“Вар’яцкі дзень, ці два плюс два” М.Мейё, М. Энекен (пастаноўка М. Мацкевіча) – Метрдатэль.
“Пан міністар” Ф. Аляхновіча (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Філімон Пупкін.
“Правінцыйныя анекдоты” А. Вампілава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Калошын.
“Пры зачыненых дзвярах” Ж.-П. Сартра (пастаноўка В. Расстрыжэнкава)– Жазэф Гарсэн.
“Саламея і яе амараты” С. Кавалёва (пастаноўка Р. Таліпава) – Гальпір. “Драўляны рыцар” С. Кавалёва (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Кароль, Скныр.
“Парася, якое спявае” С. Казлова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзядзька Вася.
“Караль” С. Мрожака (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзядуля.
“Апошняя ахвяра” М. Астроўскага (пастаноўка М. Захарэвіч, М. Мацкевіча) – Дульчын.
“Па блакітных хвалях васількоў” С. Казлова (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Воўк.
“Гер Паўль" Т. Дорста (пастаноўка А. Бубашкіна) – Гер Паўль.
“Чарадзейства ў краіне Оз” Г. Булыкі (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Чараўнік.
“Прынц Мамабук” А. Дударава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Кароль Мамабук.
“Буслік супраць Кадука” Г. Марчука (пастаноўка Я. Іўковіча) – Кадук.
“Тры Дзяды Марозы” Н. Абрамцовай (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Дзед Мароз.
“Вавілон” А. Дударава (пастаноўка М. Мацкевіча) – Андрон.
“Характары” В. Шукшына (пастаноўка М. Захарэвіч) – Васіль.
“Вечар” А. Дударава (пастаноўка В. Мазынскага) – Мульцік.
“На другі дзень Сёмухі” Я. Купалы (пастаноўка Ю. Вуты) – Трахім Сініца.
“Золушка” Я. Шварца (пастаноўка Ю. Вуты) – Ляснічы.
“Мамаша Кураж” Б. Брэхта (пастаноўка А. Барткевіча) – Генерал.
“Зоркі-летавіцы” З. Дудзюк (пастаноўка Т. Вінаградавай) – Князь.
“Люці” А. Дударава (пастаноўка В. Мурычына) – Капітан.
Віктар Багушэвіч двойчы лаўрэат тэатральнага фестывалю “Маладзечанская сакавіца” за ролю Антыоха ў спектаклі “Дыяген” У. Канстанцінава і Б. Рацара, і за ролю Якуба Гальпіра ў спектаклі “Саламея і яе амараты” С. Кавалёва.

У РТБД працуе з 2004 г.

Яго мінулыя спектаклі:

“Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Актор.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Дзед.
“Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Анна.
“Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Дзергачоў.
“Трыбунал” А. Макаёнка (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў) – Камендант.
“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Галадар.“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Граф Глостэр.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Жан-Жак Бутон.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Лебедзеў.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пан Яраш Раўбіч.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Бацька.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Дзед Коля.
“Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Бурмістр.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Мікалай Мікалаевіч.

Яго сённяшнія спектаклі:


“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Бацька.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Воўк.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Вадзім.
“Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марон.
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Васіль Сямёнавіч.

Отзывы

  • Скидка 20% в День Рождения по предварительному заказу Coyote / Койот
  • Скидка до 50% на сет №5 (Запечёный) при заказе доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения