Марыя Захарэвіч

Дата рождения: 28 ноября 1936
Место рождения: в. Навасёлкі, Мядзельскі раён, Мінская вобл., Беларусь


Народная артыстка Беларусі (1977)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

У 1957 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста БССР К.М.Саннікава). Працуе ў тэатры з 1957 года.

Сярод найлепшых роляў: Ганна (“Людзі на балоце” І.Мележа), Зося Савіч (“Сэрца на далоні” І.Шамякіна), Наталля Фадзееўна (“І змоўклі птушкі” І.Шамякіна), Ганна (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Паліна Іванаўна (“Апошні шанц” В.Быкава), Галя Жураўка (“Пакуль вы маладыя” І.Мележа), Марыя (“Святая святых” І.Друцэ), Камісар (“Аптымістычная трагедыя” У.Вішнеўскага), Ліза Хрэнава (“Традыцыйны збор” В.Розава), Дашачка (“Залатая карэта” Л.Лявонава), Браент (“Праўду! Нічога, акрамя праўды!!!” Д.Аля), Люба (“Успаміны” А.Арбузава), Кацярына Міхайлаўна (“Памяць сэрца” А.Карнейчука), Маша (“Эшалон” М.Рошчына), Танкабіке (“У ноч зацьмення месяца” М.Карыма), Верачка (“Перад вячэрай” В.Розава), Варвара (“Навальніца” А.Астроўскага), Незнаёмая (“Безыменная зорка” М.Себасцьяна), Ганна (“На дне” М.Горкага), Наталля Мікалаеўна (“Пагарэльцы” А.Макаёнка), Жонка Яўхіма П’яных (“Характары” В.Шукшына), Алена (“Дзеці сонца” М.Горкага), Варвара (“Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева), Гануля Зношчыха (“Тутэйшыя” Я.Купалы), Гурмыжская (“Лес” А.Астроўскага), Вольга (“Вольга” Л.Руахонен).

Рэжысёр-пастаноўшчык і выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі “Я не пакіну цябе…” М. Саймана.

У 1984 годзе за ўдзел у радыёспектаклях “Рыбакова хата” Я.Коласа і “Хамуціус” А.Куляшова ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Уладальніца медаля Францыска Скрыны (1996)

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:

Альжбэта (“Паўлінка” Я.Купалы)
Нэці (“Я не пакіну цябе…” М.Саймана)
Ганна (“Вечар” А.Дударава)
Кучарыха (“Не мой” паводле А.Адамовіча)
Нястранская (“Лістапад. Андэрсен” паводле А.Паповай)

Постановки с участием

Отзывы

  • В будние дни с 15.00 до 17.00 скидка 100% на вторую порцию хинкали Хинкальня
Все заведения
0071945