Марыя Пятровіч
Дата рождения:
| 09 июня 1984 |
Место рождения:
| г.Магилёў, Беларусь |
З 2002 па 2007 год вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, атрымала спецыяльнасць “рэжысёр, педагог спецдысцыплін” (майстэрня В. Анісенкі).
З таго ж года працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварц, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Фрэйліна. “Паўночная цішыня” Я. Конева, паводле аповесці Б. Васільева “А заранкі тут ціхія...” (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Рыта Асяніна. “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Харыет. “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Удзельніца кардэбалету. “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Манашка. “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Саша Лебедзева. “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сялянка, Госця на балі. “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Лакі. “Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ані. “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Маша. “Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Істота са “свету Кафкі”. Яе сённяшнія спектаклі:
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Сялянка. “Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ніна, Віктуар дарослая. “Дажыць да прэм'еры” М. Рудкоўскі (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Жанчына.
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай даматургіі і рэжысуры:
“Сляпая зорка” (аўтарскі праект Мікалая Рудкоўскага) – Лая.
|
Отзывы