Кірыл Навіцкі

Дата рождения: 21 июля 1982
Место рождения: г.Мінск, Беларусь

У 1999 г. скончыў СШ № 114 з паглыбленным вывучэннем іспанскай мовы г. Мінска. Паралельна са школай скончыў Беларускую малую лясную завочную акадэмію з чырвоным дыпломам (факультэт “Ахова лесу”).

З 1999 г. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, які скончыў у 2004 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць “сучасныя замежныя мовы” са спецыялізацыяй “Замежная літаратура”. Мае вучоную ступень бакалаўра гуманітарных навук.

Зараз з’яўляецца студэнтам 5-га курса завочнай формы навучання па спецыялізацыі “акцёр драматычнага тэатра і кіно” (курс М. Кірычэнкі (БДАМ)).

Пад час вучобы ў БДАМ сыграў у наступных спектаклях:

“На большой дороге” А. Чэхава (пастаноўка А. Бібікава) – Ягор Мерык

У РТБД працуе з 2008 г.

Яго мінулыя спектаклі:
"Майстар і Маргарыта" М. Булгакава (пастаноўка А. Кірэева) - Марк Крысабой.
"Каласы пад сярпом тваім" паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка В. Анісенкі) - Кірдун.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка В. Анісенкі) – Якаў, работнік.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Істота з іншага свету.

Яго сённяшнія спектаклі:


"Адамавы жарты" па творах Ф. Аляхновіча, Л. Родзевіча (пастаноўка С. Навуменка) - Саўка.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка С. Кавальчыка) – Салдат.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка В. Расстрыжэнкава) – Пашка.
"Гісторыя двух сабак" Я. Конева (пастаноўка С. Навуменка) - Дунай.
“Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка С. Кавальчыка) – Стары Дамавік.
“Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва (пастаноўка С. Кавальчыка) – Марон.
"Шчаслівы муж" Ф. Аляхновіча (пастаноўка М. Фарыдовіча) - Шышка

Яго спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:

“Яма” (пастаноўка А. Бібікава) – Усталаў.
“Хлам” (пастаноўка А. Марчанкі) – Дзяніс.

Ролі ў кіно:

“Три талера” т/ф (пастаноўка І. Чацьверыкова) – Міліцыянер.
“Родина или смерть”(пастаноўка А. Крыніцына) – Дземчанка.
“Комната с видом на огни” (пастаноўка М. Туманішвілі) – Следчы.
“Тяжелый песок”т/с (пастаноўка А. Баршчэўскага) – супрацоўнік SS.
“Рио-Рита” (пастаноўка П. Тадароўскага) – супрацоўнік НКВД.
“Щит отечества” (пастаноўка Д. Скварцова) – Алег.
“В июне 41-го” (пастаноўка А. Франскевіча-Лайе) – Чырвонаармеец.
“Тень самурая” т/ф (пастаноўка І. Чацьверыкова) – Міліцыянер.
“Застава Жыліна” т/с (пастаноўка В. Пічула) – Вайсковец-разведчык.
“Брэсцкая крэпасць” (пастаноўка А. Котта) – Сувязіст.

Постановки с участием

Отзывы

0071945