Канстанцін Воранаў

Дата рождения: 10 июля 1960
Место рождения: г.Масква, Расія

У 1980 г. паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут і скончыў яго ў 1984 г., атрымаўшы спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно” (майстэрня заслужанага дзеяча мастацтваў А. Бутакова).

Дыпломныя спектаклі:

“Варвары” М. Горкага (пастаноўка А. Бутакова) – Рэдазубаў.
“Іркуцкая гісторыя” А. Арбузава (пастаноўка Ю. Сідарава) – Віктар.
“Узлёт” А. Дударава (тэлеспектакль, пастаноўка В. Басава) – Шольц.

З 1984 па 1986 год працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў г. Бабруйску.

Іграў у спектаклях:

“Хрустальны туфлік” Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка М. Кавальчыка) – Кароль.
“Шрамы на сэрцы” Я. Шабана (пастаноўка В. Баркоўскага) –Арнольд.
“Кот у ботах” С. Пракоф’евай, І. Такмаковай (пастаноўка В. Баркоўскага) – Кароль.
“Ад трох да пяці” А. Чхаідзэ (пастаноўка В. Баркоўскага) – Гія.

У перыяд 1986-1994 гг. з'яўляўся акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача.

Удзельнічаў у наступных пастаноўках:

“Асоль” А.Грына (пастаноўка У. Караткевіча) –Скотэр.
“Аперацыя “Дарагі хлопчык” С.Міхалкова (пастаноўка У. Караткевіча) –Рэпарцёр.
“Уся надзея” М.Рошчына (пастаноўка У. Караткевіча) –Салдат.
“Паядынак” М.Матукоўскага (пастаноўка У. Караткевіча) –Друлінг.
“Як я быў вундэркіндам” А.Вольскага, У.Машкова (пастаноўка С. Розава і В. Новікава) – Тата.
“Рыгорка – ясная зорка” А.Вярцінскага (пастаноўка В. Новікава, У. Караткевіча) –Другі сын.
“На ўсякага мудраца хапае прастаты” А.Астроўскага (пастаноўка А. Стрыкунова) – Чалавек Турусінай.
“Петэр Мунк і яго каменнае сэрца” В. Гаўфа (пастаноўка Г. Каменскай) – Міхель, Эзехіль.
“Міколка-паравоз” М. Лынькова (пастаноўка Р. Баравіка і А. Курловіча) – Нямецкі афіцэр.
“Казачны домік” М.Стэгліка (пастаноўка М. Пятрова) –Паляўнічы.
“Хачу быць чараўніцай” М.Нячаева (пастаноўка Г. Каменскай) –Трытон Трыт.
“Пра Іванку-дурненькага” М.Барценева (пастаноўка Ю. Бярозы) –Разбойнік.
“Казка пра папа і работніка яго Балду” А.Пушкіна (пастаноўка В. Глыбокавай) –Цыган.
“Ганенне і забойства Жана-Поля Марата” П.Вайса (пастаноўка В. Глыбокавай) –Санітар.
“Галасы травы” Т.Кэпата (пастаноўка В. Глыбокавай)– Шэрыф.
“Прыйдзе чалавечак” Л.Расеба (пастаноўка Ю. Кізінека) –Лесавік.
“Чыпаліна і яго сябры” С. Пракофьевай, І. Такмаковай (пастаноўка М. Абрамава) – Сіньёр Гарошак.
“Востраў скарбаў” Р.Стывенсана (пастаноўка М. Абрамава) – Бэн Ган.
“Чарадзейная гісторыя пра цара джынаў, удачлівага Аладзіна і прынцэсу Будар” У. Граўцова і М. Абрамава (пастаноўка М. Абрамава) – Нявольнік.
“Плуфт, альбо Маленькая здань” М.-К.Машаду (пастаноўка С. Рытава) – Дзядзька.
“Сабака Баскервіляў” А.КонанДойла (пастаноўка М. Абрамава) –Сабака Баскервіляў.
“Песня пра зубра” А. Дударава паводле М. Гусоўскага (пастаноўка М. Абрамава).

Зняўся у тэлефільме “Кніганошы”–Навабранец.

Іграў у кінафільмах:

“Пушча”–Жаніх.
“Дзіўны фарпост”–Прыказчык.
“Карціна”–Мастак.
“В июне 41-го” (пастаноўка А. Франскевіча-Лайе) – Бандыт.
“Вогненны крыж”– Пасечнік.

У РТБД працуе з 2005 г.

Яго мінулыя спектаклі:

“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Імпрэсарыо.
“Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Граф Кент.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Іванаў.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Айцец Бутрамей, Брат Сіла.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Босак-Яроцкі.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Граф Шабельскі.
“Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Дорн.
“Вяртанне галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Пыза.

Яго сённяшнія спектаклі:

“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Стыля, Лявон.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Луі

Яго спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:


“Ідылія для падзорнай трубы” Т. Ламонавай (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Ён.

Канстанцін Воранаў з'яўляецца заснавальнікам прыза “Крыштальная ластаўка” ГА "БСТД", якім узнагароджваюць дзеячаў тэатральнага мастацтва ў галіне пластыкі і харэаграфіі драматычных тэатраў з 2001 г.

Отзывы

  • При проведении банкета в ресторане молодожены и именинники обслуживаются бесплатно! У фонтана
  • Скидка 10% на весь счет именинникам в Мята Цирк Мята Цирк
Все заведения