Анастасія Баброва

Дата рождения: 14 августа 1982
Место рождения: г.Віцебск. Беларусь

Нарадзілася 14 жніўня 1982 года ў Віцебску.

У 1997-1998 гг. наведвала тэатральную студыю “Гармонія” (г. Полацк) пад кіраўніцтвам В. Нагорнай.

У 1999-2000 гг. іграла ў Народным тэатры пад кіраўніцтвам Я. Сакольскага (г. Полацк) дзе выканала ролю Дзяўчыны “Чарапашкі” у спектаклі па п’есе А. Валодзіна “Дзве стралы” (пастаноўка Я. Сакольскага).

У 2000-2003 гг. вучылася ў Віцебскай вучэльні мастацтваў (спецыялізацыя “Рэжысёр-пастаноўшчык, педагог”).

Абараніла дыплом спектаклем “Прапанова” А. Чэхава. Удзельнічала таксама ў курсавым спектаклі “Самазабойца”, дзе выканала ролю Марыі Лук’янаўны.

У 2001-2003 гг. іграла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Коласа.

Іграла ў спектаклі:

“І нас пацалуе світанак” (пастаноўка В. Баркоўскага).
У 2003 г. паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс Л. Манаковай), якую скончыла ў 2007 г., атрымаўшы спецыяльнасць “акцёр драматычнага тэатра і кіно”.

Яе дыпломныя спектаклі:


“Сцёпка” паводле апавяданняў В. Шукшына (пастаноўка А. Саўчанкі)– Маці Сцёпкі.
“Хам” Э. Ажэшкі (пастаноўка А. Гарцуева) – Цётка Яўдоха.
“Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча (пастаноўка К. Агароднікавай) – Маці.
“Хуліган” паводле к/ф “Прыгоды Пятрова і Васечкіна” (пастаноўка А. Грыненка) – Дзяўчынка.
З 2007 г. працуе ў РТБД.

Яе мінулыя спектаклі:

“Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Удзельніца кардэбалету.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Манашка.
“Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Арманда Бежар дэ Мальер.
“Прызнанне” літаратурна-вакальная кампазіцыя (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Муза.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Гелена.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Сяброўка.
“Калі скончыцца вайна” П. Пражко (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ані.
“Вяртанне Галадара” С. Кавалёва (пастаноўка Кацярыны Аверкавай) – Журналістка.

Яе сённяшнія спектаклі:


“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Лета.
“Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Балотная ведзьма, 1-я бабулька, Снегавік.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Вольга, Вераніка.
“Гісторыя двух сабак” Я. Конева (пастаноўка Святланы Навуменка) – Тамара Іванаўна.
“Сёстры Псіхеі” С. Кавалёў – Грамадзянка.
“Шчаслівы муж” Ф. Аляхновіч (пастаноўка Мюр Фарыдовіч) – Леокадыя.
“Адамавы Жарты” (пастаноўка Святланы Навуменка) – Магрэта.
“Чарнобыльская малітва” Ф. Аляхновіч (рэжысёр Валерый Анісенка).
“ Янка Купала. Круги раю” (пастаноўка С. Навуменка) — Жняя.
“Тры Жызэлі” А.Курэйчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Інга.
“Дажыць да прам'еры” М. Рудкоўскага (рэжысёр П. Харланчук-Южакоў) – Каця.

Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры

“Мае рукі” Д. Багаслаўскага (пастаноўка Сяргея Анцэлевіча) – Света.

Отзывы

  • Скидка 30% на основное меню в обеденное время c 12:00 до 15:00 Вестфалия
  • Скидка 20% на меню! Воскресенье - семейный день в ресторане-клубе "Магнат"! Титан
Все заведения