Алена Баярава

Дата рождения: 10 марта 1972
Место рождения: г.Віцебск, Беларусь

У 1990 г. паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня прафесара А. Каляды), якую скончыла ў 1994 г., атрымаўшы спецыяльнасць “актрыса драматычнага тэатра, кіно, чытальнік”.

Дыпломныя спектаклі:


“Лялечны дом” Г. Ібсэна (пастаноўка В. Баркоўскага) – Нора.
“Бяда ад пяшчотнага сэрца” Ф. Салагуба (пастаноўка Б. Уторава) – Машанька.
“Еўфрасіння Полацкая” У. Арлова (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Еўфрасіння Полацкая.
Монаспектакль “Ля самага мора…” паводле Г. Ахматавай (пастаноўка Ф. Варанецкага).
З 1994 па 2000 год працавала ў Белдзяржфілармоніі.

У 2000-2002 гг. удзельнічала ў спектаклях тэатра “Бульвар смеха” і “Гоша”.

Яе спектаклі ў тэатры “Бульвар смеха”:


“Рок-н-рол на саломе” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Зоська.
“Вясёлыя жабракі” (пастаноўка С. Кавальчыка) – Мэры.
“Развясёлае пузырылішча” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Прынцэса.
Яе спектаклі ў тэатры “Гоша”:

“Зоркі сёмага неба” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Лялька Эля.
“Прыгоды Біма і Бома на паўднёвым полюсе” (пастаноўка Г. Давыдзькі) –Прынцэса.
“Чароўныя прыгоды ў навагоднюю ноч” (пастаноўка Г. Давыдзькі) – Ліхадзейка.
У РТБД працуе з 1998 г.

Яе мінулыя спектаклі:


“Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” Б. Брэхта (пастаноўка Валерыя Мазынскага).
“Стомлены д'ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Суседка, 2-я дзеўка.
“Барбара Радзівіл” Р. Баравіковай (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Еўка.
“Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ганна.
“Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Ваўчыца.
“Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Золушка.
“Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Света.
“Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Жонка імпрэсарыо.
“Вячэра” Я. Шабана (пастаноўка Ніны Піскаровай) – Валачобніца-камедыянтка.
“Чорны квадрат” М. Клімковіча, М. Адамчыка (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Афіцыянтка.
“Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Кабыла, Котка.
“П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Вянтурыя.
“Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Аўдоцця Назараўна.
“Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пані Эвеліна Раўбіч.
“Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Маці Рамана.
“Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Башлакова.
“Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Марына, Былая жонка (фурыя).

Яе сённяшнія спектаклі:


“Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Перасяленка.
“Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Жонка, Сялянка.
“Нязваны госць” С. Бартохавай (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Яна.
“Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліса.
“Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Ніна Віч.
“Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мара.
“Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Паветраная ведзьма.
“Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Клава, Каліса.
“Тры Жызэлі” (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) – Ніна, Віктуар дарослая.
“Ліфт” Ю. Чарняўская (пастаноўка Галіны Чарнабаевай) – Маці Дзімона.
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі:

“Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Марыя Рыгораўна.

Отзывы

Все заведения