Ала Долгая

Дата рождения: 20 мая 1939

Место рождения: в. Пухавічы, Мінская воблі, Беларусь.


У 1961 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці “Актрыса драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста БССР Дз.А.Арлова).

З 1961 па 1964 год працавала ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У Купалаўскім тэатры з 1964 года.

Сярод найлепшых роляў: Хадоська (“Людзі на балоце” І.Мележа), Соня (“Лявоніха на арбіце” А.Макаёнка), Вера Міхайлаўна (“Хто смяецца апошнім” К.Крапівы), Тамара (“Эшалон” М.Рошчына), Паўлінка, Альжбэта (“Паўлінка” Я.Купалы), Лапкіна (“Выклік багам” А.Дзялендзіка), Галя (“Адкуль грэх?” А.Петрашкевіча), Капа (“Пунсовая кветачка” І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч), Зоя Гусельнікава (“Амністыя” М.Матукоўскага), Шалавіна (“Без віны вінаватыя” А.Астроўскага), Настасся Пятроўна (“Дзядзечкаў сон” Ф.Дастаеўскага), Дамініка (“Дзверы стукаюць” М.Фермо), Параска (“Плач перапёлкі” І.Чыгрынава), Мура (“Сэрца на далоні” І.Шамякіна), Соня (“Характары” В.Шукшына), Маня (“Верачка” А.Макаёнка), Лаіда (“Валенсіянскія вар’яты” Лопэ дэ Вэгі), Наталля Міхайлаўна (“Пагарэльцы” А.Макаёнка), Ева (“Яны любілі яго” А.Кертаса), Мар’я (“Радавыя” А.Дударава), Паліна Андрэеўна Шамраева (“Чайка” А.Чэхава), Шарлота (“Восеньская саната” І.Бергмана).

У бягучым рэпертуары выконвае ролі:
Альжбэта (“Паўлінка” Я.Купалы)
Настасся Цімафееўна (“Вяселле” паводле А.Чэхава)
Жанчына (“Не мой” паводле А.Адамовіча)

Постановки с участием

Комментарии

Все заведения
0073205