Фото - постер к вечеринке Local Heroes #13 w/ Stwone на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

У бліжэйшую пятніцу на наступнай Local Heroes, якую мы ладзім разам з Post Bar і Bierbank, выступіць грандмайстар паўночнага соўла, фанка і бугі, знаны калекцыянер сямідзюймовак Anton Stwone. Сустракаем!
  • STWONE
  • STEREOBEAVER
  • KORNEJ

Вход свободный!
Уваход вольны!


Антон актыўна прасоўвае культуру соўла ў Менску, стваральнік кам'юніці LDGrooves, якое, дарэчы, нядаўна (у тым ліку на хвалях Radio Plato) запусціла музычны падкаст Legendary Grooves . Таксама Антон – адзін з арганізатараў Minsk Soul Weekender – беларускай філіі вялікай міжнароднай традыцыі соўлавых паці. На пятнічным вечары, як і на ўсіх выступах Антона, будзе цёпла, душэўна, а часам і даволі спякотна. Залятай у госці! Традыцыйны супорт – Stereobeaver і KorneJ.

Што такое Local Heroes?

Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дыджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі пачынаюцца рана.
Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.
Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.
Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар Bierbank, гатункі якога ты можаш пакаштаваць у Post Bar. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato – уся туса будзе транслявацца там.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения