Фото - постер к вечеринке Local Heroes #9 w/ Eroott (LT) на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

It's Local Heroes time – сумеснай паці Radio Plato, Post Bar і BIERBANK, дзе мы танцуем і сустракаемся з сябрамі пад музыку герояў, якія побач з намі. На гэты раз мы запрасілі аднаго з лепшых рэгі-селектараў Літвы Erik Berežok aka Eroott.

DJs:
  • EROOTT (LT)
  • STEREOBEAVER
  • KORNEJ

Eroott
– паважаная фігура ў літоўскім рэгі-кам'юніці. У 2008 годзе ён запусціў проматусу Groove Tribe, якая прывозіла выбітных гульцоў сусветнай сцэны – Jah Free, Trinity Soundsystem, Weeding Dub, MC Oliva, El Fata і інш. Эрык выступаў на Warsaw Reggae Festival у Польшчы, Zvera Festival у Латвіі, на буйнешым еўрапейскім фестывалі Outlook Festival у Харватыі, а ў гэтую пятніцу дасць вайбу ў менскім бары. Лакальны супорт, як звычайна, – Stereobeaver і KorneJ.

Што такое Local Heroes?
Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дыджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі пачынаюцца рана.

Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.

Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.

Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар, гатункі якога ты можаш пакаштаваць. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato – уся туса будзе транслявацца там.


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
Все заведения