Фото - постер к вечеринке гурт Miareža на AFISHA.TUT.BY

гурт Miareža

18+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится вечеринка? Поделись с друзьями!
12 лютага, напрадвеснi Дня ўсіх закаханых, гурт Miareža прэзентуе новую спеўна-музычную праграму. Вашай увазе будзе прадстаўлена абрадавая і пазаабрадавая лірыка беларускага памежжа, шчырыя народныя разважанні пра супярэчлівасці ўзаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай, камічныя і драматычныя адценні кахання і любові, душэўныя перажыванні і роздумы над вечнымі праблемамі быцця.

Прыўкрасныя закаханыя спявачкі, стрэчаньская магія, жорсткія рамансы, акардэон і скрыпка, танга і факстроты і іншыя сюрпрызы… - што можа быць лепш?!

Чакаем вас зімовым вечарам 12 лютага (аўторак).
Спецыяльны госць - Аляксей Крукоўскі, музыка, лідар капэлі “На таку”.

Beer&Wine, г. Мінск, вул. Кульман, 9. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны. Фры данэйшн вітаецца.

Miareža - фальклорны гурт з Менску, які выконвае традыцыйныя спевы акапэла. Увагу гурта прыцягвае спеўная культура памежжа, дзе ажурным швом перапляліся традыцыі суседніх з Беларуссю краін. Памежжа — гэта прастора, на якой сустракаюцца дзьве сутнасці, знітаваныя мяжой, і адбываецца дыялог культур. Менавіта ў спевах і праз спеў гурт спрабуе асэнсаваць гэтыя ўзаемапранікненні
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 30% в будние дни с 13.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения
0064758