Фото - постер к событию Жывая Бібліятэка на AFISHA.TUT.BY

Жывая Бібліятэка

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
4 ліпеня 2018 года з 15:00 да 19:00 у вас ёсць магчымасць далучыцца да ўнікальнай імпрэзы: удзельнікі Жывой Бібліятэкі распавядуць свае гісторыі аб выключэнні, сацыяльнай маргінальнасці і пошуках свабоднага жыцця без межаў і без выключэнняў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Жывая Бібліятэка – гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца Кнігі – людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для “большасці” лад жыцця альбо светапогляды, і Чытачы – удзельнікі мерапрыемства. Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць людзям жыццё. 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0061515