Фото - постер к событию Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны” на AFISHA.TUT.BY

Музейныя заняткі “Біблія Францыска Скарыны”

Детям6+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Музей кнігі запрашае 21 красавіка дзяцей 5–7 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Біблія Францыска Скарыны”. Заняткі будуць прысвечаны першай беларускай друкаванай кнізе. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Творчыя заданні дапамогуць удзельнікам лёгка засвоіць тэму.
Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.
Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, з’яўляецца асаблівай, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, унікальныя шрыфт і пераклад тэксту.
На занятках дзеці паразважаюць, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён размясціў у кнігах прадмовы і свой партрэт.
Пачатак мерапрыемства – 12.00.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.
Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.



Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения