Фото - постер к событию Заняткі для дзетак па-беларуску на AFISHA.TUT.BY

Заняткі для дзетак па-беларуску

Детям0+
Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.
Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.
Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.

#Дзіцячыклюб – гэта:
— Беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлюбе;
— Новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў;
— Рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя;
— Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай;
— Вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці;
— Раскрыццё творчага патэнцыялу;
— Развіццё камунікацыйных навыкаў;
— Магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі.

Рэкамендаваны ўзрост: 3 – 12 год.
Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.
Працягласць занятку: 2 гадзіны.
Месца правядзення: кафэ “Грай” (Інтэрнацыянальная, 33)

Кошт аднаго занятка – 20 BYN.

Абанемент на чатыры заняткі – 65 BYN.
Адмысловы плюс абанемента ў тым, што можна абраць любыя цікавыя заняткі для вашых дзетак, а таксама прапускаць заняткі ў адным месяцы і далучыцца ў любы момант.

Пажадана мець зручную вопратку і зменны абутак для дзіцяці.


Кантактны тэлефон:+375447696394

Расклад заняткаў:
1. 9 лютага — Прыгожае слова (З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства)
2. 16 лютага — Беларускі кракадзіл (Згуляем у кракадзіла - пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак)
3. 23 лютага — Разумею эмоцыі (Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека)
4. 2 сакавіка — Гісторыя фарбы (Згуляем у “Жэст", на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі)
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
  • Скидка 30% в будние дни с 13.00 до 18.00 на основное меню Чайхана
Все заведения