Фото - постер к событию Воркшоп. Як працягваць давяраць выявам у час fake news на AFISHA.TUT.BY

Воркшоп. Як працягваць давяраць выявам у час fake news

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Майстар-клас ад рэжысёркі Сесіліі Б’ёрк і прадзюсара Максіміліяна фан Эртрука.

Абодва спікеры працуюць у адной з самых прагрэсіўных прадакшн-кампаній Швецыі - гётэборгскай Plattform Production. Сузаснавальнікам гэтай кампаніі з’яўляецца знакаміты рэжысёр Рубэн Эстлунд (“Форс-мажор”, “Квадрат”).

Сесілія і Максіміліян распавядуць пра прынцыпы працы калектыўнай платформы-кампаніі Plattform Production, пра філасофію ўспрымання выявы ў XXI стагоддзі. А таксама пра асаблівасці працы над дакументальным фільмам Ten Meter Tower, які стаў вірусным хітом у інтэрнэце, і INCIDENT BY A BANK Рубэна Эстлунда (2009), які з’яўляецца рээнэктмэнтам рэальнага рабавання банка, і які выграў Залатога мядзьведзя ў Берліне ў 2010 годзе.

Максіміліян таксама распавядзе пра новы дакументальны праект Broadcast (быў у стадыі распрацоўкі прадстаўлены на CPH:FORUM 2019) , капрадукцыю Швецыі і ЗША, якая будзе зроблена з архіўных запісаў Шведскага тэлебачання і даследуе феномен уплыву даступнасці здымання на камеру і як гэта ўплывае на паводзіны людзей. Пасля fake news ці можам мы ўсё яшчэ давяраць таму, што мы бачым.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/dvHeaQ3Szvh6fHwg9 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения