Фото - постер к событию Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі на AFISHA.TUT.BY

Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Лекцыя Каці Вік (Швецыя),"Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма" (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў).

Мадэраваная лекцыя шведскай рэжысёркі Каці Вік пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў.

Доўгi час працавала як кастынг-дырэктарка, прадзюсарка i другая рэжысёрка. У яе паслужным спiсе – супрацоўніцтва з уладальнікамі Канскай Пальмавай галінкі, Берлiнскага Залатога льва і намінантамi на Оскар – Роям Андэрсанам («Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё», 2014) і Рубэнам Эстлундам («Форс-мажор», 2014, «Квадрат», 2017).
Каця мае ступень магістра выяўленчых мастацтваў у кіно, скончыла Акадэмію Валанд у Гётэборгу.
У Беларусь Каця прыедзе са сваім дэбютным рэжысёрскім фільмам – «Былая жонка», якi распавядае сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў – ад закаханасці да разводу.

Выбраная фільмаграфія

Рэжысёрка:
«Былая жонка» (2017)
«Victim-Mentality Rhetoric» (кароткі фільм, 2013)

Асістэнтка рэжысёра:
PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)

Кастынг-дырэктарка:
«Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» (2014, рэж. Рой Андэрсан)
«Форс-мажор» (2014, рэж. Рубэн Эстлунд)
PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)
«Добраахвотна-прымусова» (2008, рэж. Рубэн Эстлунд)

Размова адбудзецца на ангельскай мове з паслядоўным перакладам на беларускую.
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

показать все
0061515