Фото - постер к событию Вялікдзень на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

Набліжаецца адно з найвялікшых святаў – Уваскрэсенне Хрыстова, альбо светлы Вялікдзень. Гэты дзень заўсёды асацыіруецца з вясной, абнаўленнем прыроды, нараджэннем новага жыцця. Строгі пост завяршаецца, а гэта значыць, што можна дазволіць сабе жаданыя, але забытыя прадукты.

Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» запрашае Вас адсвяткаваць Вялікдзень за горадам на беразе сульскага возера. Вялікдзень у Парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула» – гэта цудоўная магчымасць атрымаць асалоду ад найчысцейшага ляснога паветра, зарад бадзёрасці і добрага настрою, палюбавацца прыгажосцю нашай прыроды ды пакаштаваць стравы беларускай кухні ў рэстаране «Вясёлы пан».

На працягу ўсяго дня да Вашых паслуг:

- самастойны агляд усіх інтэрактыўных пляцовак і адкрытых аб’ектаў комплекса (пляцоўка мегалітычнай культуры, стаянка старажытнага чалавека, пляцоўка дахрысціянскіх вераванняў, вёска вікінгаў, дзеючая кузня, вартавая вежа, зала-музей шляхецкай славы «Каралеўская Асамблея», бровар-вінакурня);
- знаёмства з экспазіцыяй сядзібы-музея Ленскіх;
- катанне ў брычцы па тэрыторыі комплекса (1 круг);
- катанне на дракары (1 рэйс);
- для дзяцей да 12 гадоў – катанне вярхом на кані за аброць (1 круг);
- карыстанне шматфункцыянальнай дзіцячай пляцоўкай;
- прыемны СЮРПРЫЗ для ўсіх наведнікаў рэстарана «Вясёлы пан»;

Тэлефон для даведак: +375 (44) 544-54-51, +375 (33) 644-54-51.

Чакаем у госці, каб разам адсвяткаваць Вялікдзень! 
Уваход 6 руб
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения