Фото - постер к событию Велаэкскурсія ў Раўбічы і авіямузей на Баравой на AFISHA.TUT.BY

Велаэкскурсія ў Раўбічы і авіямузей на Баравой

Сохранить
Сохранить событие
11 июля
суббота
  • 20:00
Менскі велашпацыр
г. Минск

О событии

Гэта падарожжа па "алімпійскай" загараднай веласцежцы'1980, па прыемных лясных дарогах, па камфартабельным велагасцінцы самага "роварнага" раёна Мінска... А між імі - нашыя вузлавыя пункты турбапаскарэння, якія будуць задаваць амплітуду:
- авіямузей на Баравой з мноствам экспанатаў самай рознай авіяцыйнай тэхнікі - усё, каб узгадаць таго малога, што марыў быць лётчыкам;
- алімпійскі спорткомплекс у Раўбічах з яго знакамітымі спускамі, пад'ёмамі і славутай гісторыяй;
- гатычныя шпілі касцёла св.Мацвея на высачэзным пагорку...
А наастачу - праменад па элітным катэджным пасёлку Раўбічаў з яго цэрквамі і палацамі XXI-га стагоддзя, з магчымым заездам на пляж Дубраўскага вадасховішча...

11 ліпеня, 10-00
працягласць 10 гадзін (удзел у экскурсіі не патрабуе адмысловай фізічнай падрыхтоўкі, тэмп язды – спакойны, у маршруце прадугледжаны прыпынкі для адпачынку)
кошт 35 рублёў + 6 руб./1 чал. за квіток у авіямузей
зніжка 15% для пацярпелых ад штрафаў і «сутак» за акцыі салідарнасці ў гэтым годзе, для студэнтаў, школьнікаў, пенсіянераў, работнікаў культуры
запіс у групу: +375297040018
фб, вк, інста – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by

БЕСКАНТАКТНЫЯ ВЕЛАЭКСКУРСІІ Ў ЛІПЕНІ '2020:
03.07, 10-00 музей-дача Быкава - Мінскае мора - Заслаўе
08.07, 20-00 Таямніцы Лошыцкага парку
11.07, 10-00 авіямузей на Баравой - Раўбічы
15.07, 20-00 Тайны Лошицкого парка
18.07, 11-00 Мінскія прадмесці: Каралішчавічы
19.07, 10-00 Сёмкаўскі сядзібна-паркавы комплекс
23.07, 22-00 Ночная Лошица: тени и призраки старого парка
25.07, 11-00 Па лагеры смерці "Трасцянец"
30.07, 19-30 Таямніцы Лошыцкага парку
01.08, 10-00 музей-скансэн народнай архiтэктуры - Гарадзішча на Менцы
06.08, 19.30 Тайны Лошицкого парка

- маршруты адабраны і пабудаваны з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі
- колькасць чалавек у групе строга абмежавана - не болей 6
- удзельнікі экскурсіі абавязуюцца выконваць правілы эпідэміялагічнай бяспекі
- мінімальная колькасць удзельнікаў у групе - 3

ІП Абрамчук Р., УНП 192201977
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • При заказе десерта "Медовик" или "Фисташковый бисквит" с 12.00 до 13.00 - капучино в подарок Хинкальня
Все заведения