Фото - постер к событию Велаэкскурсія "3 ліпеня - на дачу да франтавіка!" на AFISHA.TUT.BY

Велаэкскурсія "3 ліпеня - на дачу да франтавіка!"

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.

О событии

Запрашаем вас у дзень вызвалення Мінска пракаціцца на роварах у музей-дачу Васіля Быкава, падыхаць брызам Мінскага мора і паблукаць па абшары старажытнага Заслаўя!

Для нашай першай пост-апакаліптычнай пакатушкі мы выбралі гэты загарадны маршрут, бо ён дазваляе пазбегнуць карыстання грамадскім транспартам, пралягае, збольшага, па малалюдных дарогах і зялёных зонах, і амаль не прадугледжвае ўваходу ў закрытыя памяшканні.

Адно выключэнне - вельмі цікавы і атмасферны музей-дача Быкава, дзе экскурсавод і мы з вамі - апранем ненадоўга маскі для агляду дачнага дома легендарнага пісьменніка.

У мэтах бяспекі колькасць чалавек у групе строга абмежавана: 6 удзельнікаў + гід.
Так нам не будзе цесна, і мы зможам трымаць неабходную дыстанцыю ў розных сітуацыях.

Кошт вандроўкі - 39 рублёў.

У кошт уваходзіць:
- экскурсійнае суправаджэнне прафесійнага велагіда на ўсім маршруце
- уваходны квіток і экскурсія па музеі-дачы Быкава
- 1 аднаразовая маска для ўваходу ў музей (апрануць маску трэба будзе абавязкова)

Пры неабходнасці, ровар можна ўзяць на пракат прама на месцы сустрэчы: пр-т Пераможцаў, 93 ("Драйв-спорт") са зніжкай 20% для ўдзельнікаў экскурсіі.

Усе ўдзельнікі перад пачаткам вандроўкі не павінны мець аніякіх сімптомаў прастудных захворванняў (у выпадку наяўнасці сімптомаў экскурсавод захоўвае права адмовіць экскурсанту ва ўдзеле ў экскурсіі), а таксама усе ўдзельнікі абавязуюцца прытрымлівацца правіла 3-х метраў сацыяльнай дыстанцыі адзін з адным.

Працягласць экскурсіі - 10 гадзін. Для ўдзелу - дастаткова ўмення ўпэўнена катацца на ровары, асаблівай фізічнай падрыхтоўкі не патрабуецца. У маршруце прадугледжаны шматлікія прыпынкі і адпачынак у маляўнічых мясцінах.

Кантакты для запісу ў групу:
https://vk.com/mienski.vielaspacyr
https://www.facebook.com/mienski.vielaspacyr/
www.mienskbiketour.by
+375297040018 ( з 9 да 18, вайбер, ватсап, тэлеграм)
info@mienskbiketour.by

ІП Абрамчук Р. УНП 192201977 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% на самовынос, оформленный через службу доставки Ган Бей / Gan Bei
  • В будние дни с 15.00 до 17.00 скидка 100% на вторую порцию хинкали Хинкальня
Все заведения
0070590