Фото - постер к событию "Тыдзень тэатра" ў Купалаўскім на AFISHA.TUT.BY

"Тыдзень тэатра" ў Купалаўскім

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў межах «Тыдня тэатра» пройдуць творчыя сустрэчы, лекцыя і чытка. Мерапрыемствы пройдуць з 27 сакавіка па 9 красавіка і будуць прымеркаваны да міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца па ўсёй планеце штогод 27 сакавіка.

Напярэдадні свайго 100-га сезона Купалаўскі тэатр пашырае свае межы і запрашае ўсіх сваіх гледачоў і прыхільнікаў на шырокую праграму культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, якія дапамогуць па-новаму адкрыць для сябе пастаноўкі Купалаўскага і больш глыбока ўспрымаць тэатральнае мастацтва ўвогуле.

У Міжнародны дзень 27 сакавіка на Камернай сцэне пройдзе творчая сустрэча з Генадзем Сцяпанавічам Аўсяннікавым – легендай Купалаўскага тэатра, які неаднаразова засведчыў змену эпох на нашай сцэне і змену саміх нашых сценаў. Сустрэчу правядзе рэдактарка літаратурна-драматургічнай часткі Купалаўскага тэатра, перакладчыца Марыя Пушкіна.

5 красавіка на пляцоўцы прасторы Ок16 у межах феставалю “Прадмова” адбудзецца размова з Мікалаем Пінігіным пра спектакль “Дзве душы” паводле аповесці Максіма Гарэцкага. У размове возьме ўдзел літаратуразнаўца, журналіст Сяргей Дубавец, паэт і філосаф Ігар Бабкоў, а таксама, магчыма, Радзім Гарэцкі - акадэмік АН Беларускай ССР, пляменнік Максіма Гарэцкага. Сустрэчу правядзе тэатразнаўца Аляксей Стрэльнікаў.

7 красавіка рэжысёр і акцёры спектакля “Радзіва Прудок” застануцца пасля паказа спектакля, каб паразмаўляць з гледачами. Сустрэча пройдзе на Камернай сцэне пасля спектакля ў 20.30. Трапіць на сустрэчу могуць гледачы спектакля 7 красавіка.

Асаблівы падарунак для аматараў Купалаўскага – чытка новай кнігі Андрэя Горвата “Прэм’ера”. Рэжысёрам выступіць Раман Падаляка, а тэкст будуць чытаць акцёры Міхаіл Зуй, Святлана Анікей і Дзмітрый Есяневіч. Чытка пройдзе 9 красавіка на Камернай сцэне Купалаўскага.

Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемствах, неабходна зарэгістравацца (па спасылкам, альбо даслаць ваша імя на pr.kupala@gmail.com) і прад’явіць на ўваходзе квіток на любы спектакль Купалаўскага тэатра ў красавіку.


Размова з Мікалаем Пінігіным аб спектаклі "Дзве душы" ў межах фестывалю "Прадмова"

Чытка новай кнігі Андрэя Горвата "Прэм'ера" 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0067166