Фото - постер к событию “Незнаёмы Караткевіч”  на AFISHA.TUT.BY

“Незнаёмы Караткевіч”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
Творчая сустрэча “Незнаёмы Караткевіч” адбудзецца 26 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно

26 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) пройдзе другая сустрэча, прысвечаная творчасці нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча. Гэтым разам мінчане даведаюцца пра Караткевіча-этнографа, паглядзяць шэраг невядомых дакуменатальных фільмаў пра Беларусь, знятых па сцэнарах пісьменніка. Квіткі на сустрэчу можна купіць на сайце artcorporation.by.

Уладзімір Караткевіч знаёмы нам перш за ўсе як класік беларускай літаратуры, выбітны паэт, празаік і публіцыст, але малавядомай з’яўляецца другая важная частка яго прафесійнай біяграфіі. Караткевіч таксама быў заўзятым этнографам і фалькларыстам, цікавіўся народнымі казкамі, легендамі і паданнямі, якія ён рупліва збіраў не адзін год па ўсёй Беларусі.

У 60-70-х гадах мінулага стагоддзя, Акадэмія Навук Беларусі ініцыіравала шматлікія этнаграфічныя экспедыцыі па краіне, вынікамі гэтых падарожжаў стала серыя дакументальных фільмаў, сцэнарыстам якіх выступіў Караткевіч. Гэтыя фільмы ніколі не былі паказаны шырокай публіцы і зараз мы прадстаўляем іх увазе мінчан.

На творчай сусрэчы “Незнаемы Караткевіч” адбудуцца паказы дакументальных стужак, знятых на асове этнаграфічных падарожжаў “Сведкі вечнасці” (1964), “Будзь шчаслівая, рака” (1964), “Памяць каменя” (1966) і “Родная зямля” (1972), а таксам пройдзе іх абмеркаванне з удзелам даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Запрашаем далучыцца да творчай сустрэчы і разам адкрыць незнаемую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча.
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0060593