Фото - постер к событию TEDxYouth@Minsk на AFISHA.TUT.BY
19 сентября
суббота
  • 19:00
Минск
г. Минск

О событии

Канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk
Маштабная інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў сталіцы 19 верасня. На ёй свае ідэі ў сферы тэхналогій, экалогіі, інклюзіі і культуры прадставяць дзесяць старшакласнікаў з усёй краіны – фіналісты конкурсу «Першыя», які праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў TEDxMinsk.

Рэгістрацыя на падзею ўжо пачалася.

Уваход вольны. Усе спікеры будуць выступаць па-беларуску. 

Магчымасць прэзентаваць свае праекты ў сусветна вядомым фармаце TED атрымалі вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў. Журы конкурсу «Першыя» прагледзела больш за сотню відэазаявак і выбрала дзесяць лепшых ідэй. Іх аўтары і выйдуць 19 верасня ў знакаміты чырвоны круг TED з 10-хвіліннай прамовай, якую ўжо зараз рыхтуюць разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED.

Сярод удзельнікаў:
• Самуіл Алексін (Мінск, 11 клас);
• Павел Ананіч (Магілёў, сярэдняя школа №21, 11 клас);
• Лізавета Грынюк (Слуцк, сярэдняя школа №11, 10 клас);
• Настасся Кундзір (Віцебск, сярэдняя школа №12, 9 клас);
• Канстанцін Муліца (Іўе, гімназія №1, 10 клас);
• Дзяніс Рабчук (Брэст, гімназія №1, 10 клас);
• Ангеліна Себік (Гомель, гімназія №10, 10 клас);
• Вікторыя Сідарэнка (Гомель, сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева, 10 клас);
• Соф’я Федчанка (Мінск, гімназія №4, 9 клас);
• Кацярына Янголь (Крэва, сярэдняя школа, 11 клас).
Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў Беларусі ў другі раз і з’яўляецца часткай сусветнага руху TED у нашай краіне. Па традыцыі прамовы ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта – пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

Все заведения