Фото - постер к событию Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы на AFISHA.TUT.BY

Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы

Данное событие уже завершено.
  • Нравится событие? Поделись с друзьями!
У дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі (Мінск, вул. Някрасава, 3) глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм пра знакаміага французскага скульптара Сезара Бальдачыні.


Сезар Бальдачыні, як ніхто іншы з мастакоў 20 стагоддзя, карыстыстаўся ў сваёй творчасці самымі разнастайнымі матэрыяламі тых часоў. Трошкі правакацыі, трошкі наіўнасці і шмат розных ноў-хаў дазволілі яму істотна змяніць свет скульптуры. Найвялікшую вядомасць прынеслі яму творы, зробленыя з металічнага лому. У 1960-х гадах ён праславіўся менавіта дзякуючы скульптурам з карпусоў разбітых аўтамабіляў. Мастак карыстаўся сваім імем у якасці творчага псеўданіма - Сезар. І ў ягоны гонар была названа французская кінапрэмія "Сезар". Аўтары фільма "Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы" (рэж. Сандра Паган, 2017) даследуюць ягоныя творчыя дасягненні і распавядаюць гледачу пра незвычайнага чалавека.

Працягласць фільма: 52 хв.
Пераклад: рускія субтытры

Запрашаем вас на прагляд фільма "Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы" і дыскусію 23 мая 2018 г. а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемствы дыскусійнага клуба Blowup БЯСПЛАТНЫ, калі не пазначана іначай.

 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие события

показать все
  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения
0062017